Віцябчане падпісваюцца за перайменаванне адной з вуліц Мінска ў гонар Я.Брыля

У Віцебску ўжо некалькі дзён ідзе збор подпісаў грамадзян за перайменаванне адной з вуліц Мінска ў гонар народнага пісьменніка Беларусі, колішняга дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі, лаўрэата дзяржаўных прэмій Янкі Брыля.

Подпісы віцябчан у цэнтры горада, каля так званага “сіняга дома”, збірае мясцовы апацізыянер і распаўсюджвальнік незалежнай прэсы Барыс Хамайда па ініцыятыве абласной рады грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны».

«4 жніўня споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вельмі таленавітага пісьменніка Янкі Брыля. У сувязі з гэтым мы і просім назваць у яго гонар адну з вуліц сталіцы, а таксама адкрыць памятную дошку на доме №8 па вуліцы Дразда ў Мінску, дзе жыў творца», – распавёў Б.Хамайда.

Паводле яго словаў, калі пад гэтымі прапановамі падпішуцца больш за 100 чалавек, падпісныя лісты будуць накіраваны старшыні Мінскага гарвыканкама Міхаілу Паўлаву. Пакуль жа, за два дні збора, свае подпісі паставілі больш за 10 віцябчан. 

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ