Над Докшыччынай заззяе “Пармень”
У Парфенаве падрыхтаваны да друку першы нумар моладзевай культурніцка-рэлігійна-асветніцкай газеткі Докшыцкага раёна “Прамень”. Газетка будзе мець памер чатыры старонкі фармату А4, выходзіць будзе раз на два месяцы.
Як паведамляе рэдакцыйны артыкул, змешчаны на чацьвёртай старонцы, “газетка робіцца моладдзю і для моладзі”. У ёй можна будзе знайсці інфармацыю аб цікавых падзеях, таленавітых людзях, гісторыі краю. Вялікая увага будзе надавацца рэлігійнай тэматыцы.
Спампаваць першы нумар газеткі можна тут: http://dokshitsy.narod.ru/pramien/Pramien1.zip