У Полацку праходзіць міжнародная выстава мастакоў па тканінах

У Полацку ў гарадской карціннай галерэі праходзіць выстава дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і габелену. На ёй прадстаўлена больш за 80 прац мастакоў з Беларусі і Літвы. Гэта габелены, батык, размалёўка па шоўку, створаныя ўдзельнікамі выставы за апошнія пяць гадоў.

На адкрыцці выставы прысутнічала вялікая група мастакоў з літоўскага Коўна, а таксама старшыня гільдыі мастакоў-тэкстыльшчыкаў Літвы Іоланта Шмідтэнэ. На прэзентацыі літоўскія творцы далі майстар-клас, паведамляе “Радыё Свабода”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ