У Навасібірску прайшоў сімпозіум каменнай скульптуры. У выніку гэты расійскі горад упрыгожылі пяць твораў з белага каменя, адмыслова прывезенага з нашага Полацка.
Напрацягу месяца над каменнымі творамі працавалі мастакі з Навасібірска, Барнаула, Бійска, Санк-Пецярбурга і Польшчы. З полацкага матэрыялу яны вырабілі прыгожыя садова-паркавыя кампазіцыі, якія ўстановяць у розных месцах Навасібірска напярэдадні ягонага 115-годдзя, паведамляе АНН.