Корпус нямецкага пісталета-кулямёта «МП-40» канфіскавала міліцыя ў 31-гадовай беспрацоўнай віцябчанкі.
Праўда, кулямёт быў без затвору. Падчас праверкі высветлілася, што зброю часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшоў у лесе каля вёскі Новае Сяло Лёзненскага раёна яе грамадзянскі муж. Праводзіцца праверка, паведамляе газета “Звязда”.