Віцебск сёння пераўтворыцца ў Ялту

Сёння, 21 жніўня, сіноптыкі абяцаюць незвычайную спякоту ў Віцебску. У нашым, самым паўночным горадзе Беларусі, слупок тэрмотэтра можа падняцца да +34 градусаў па Цэльсію. Калі гэта адбудзецца, то будзе пабіты новы тэмпературны рэкорд для апошняга месяца лета. Гэткае ж надвор’е (+34) сёння будзе, напрыклад, у Ялце ці сталіцы Турцыі Анкары.

У іншых абласных цэнтрах сёння будзе трохі меншая гарачыня: да +29 у Брэсце, столькі ж у Гродна (там, дарэчы, верагодны дождж), да +33 у Гомелі, да +32 у Брэсце. У Мінску тэмпература падымецца да +28-+30 гарадусаў.  

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ