Народные новости Витебска

На Віцебшчыне зачынілі 19 школ

1 верасня  ў Віцебскай вобласці свае дзверы адчыняць 649 школ. Яшчэ летась іх было 676: колькасць сярэдніх навучальных устаноў на сяле год ад году змяншаецца. Так, сёлета ў рэгіёне зачынілі 19 вясковых школ  – у іх проста няма каму хадзіць.  Аб гэтым гаварылася на абласной калегіі настаўнікаў. 

“Сёлета пойдзе ў школу толькі 11 260 першаклашак. Гэта вельмі мала. Хацелася б, каб пайшло 18-20 тысяч. Але рост нараджальнасці ёсць, і я спадзяюся, што гэта сітуацыя зменіцца”, – лічыць начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Іван Шчурок.

У гэтым годзе ў школы вобласці ўладкавана 575 маладых спецыялістаў. Іх першы працоўны дзень ужо не за гарамі...