У Віцебску спартсмены пакажуць нестандартныя прыёмы кіравання аўтамабілямі
У Беларусі 26 жніўня стартуе акцыя “Спартсмены – за бяспеку дарожнага руху”. У кожным з абласных цэнтрах у ёй возьмуць удзел каля 20 аўтагоншчыкаў і супрацоўнікаў ДАІ, у тым ліку і работнікаў спецпадраздзялення “Страла”. Напрацягу амаль двух месяцаў яны будуць дэманстраваць прыёмы нестандарстнага кіравання аўтамабілямі.
Акцыя пройдзе ў 6 этапаў: 26 жніўня – у Гомелі, 9 верасня – у Магілёве, 16 верасня – у Віцебску, 30 верасня – у Брэсце, 7 кастрычніка – у Гродна, 21 кастрычніка – у Мінску. Фінал будзе прымеркаваны да Дня аўтамабіліста, які будзе адзначацца 28 кастрычніка.
Арганізатарамі акцыі выступаюць Беларуская аўтамабільная федэрацыя, упраўленне ДАІ МУС, газета “Автодайджест” і ДАСААФ. Падобнае мерапрыемства пройдзе ўжо ў пяты раз і, як сцвярджаюць арганізатары, карыстаецца папулярнасцю сярод насельніцтва, паведамляюць “Белорусские н*и”.