Чорнае бусляня, якое ледзьве не ўтапілася у сажалцы, выратавала сям'я Дубінец з вёскі Міхайлава Чашніцкага раёну.
Птушка пашкодзіла крыло аб лінію электраперадач і звалілася ў сажалку. Сяляне, выцягнуўшы небараку з сажалкі, змазалі яму крыло зялёнкай ды аддалі на выхаванне былому паляўнічаму-аднавяскоўцу. Калі бусляня акрыяе, яго плануюць адвезці у віцебскі заапарк, дзе ўжо жыве адзін чорны бусел. Чорныя буслы - птушка, занесеная у Чырвоную кнігу.