У Нацыянальным музеі Марка Шагала ў Ніцы распачала працу выстава "Фантастычныя істоты, хімеры і гібрыды".
Аснова выставы - знакаміты бестыарый выбітнага мастака, які ён стварыў у Віцебску, а потым пашырыў у Францыі.
Карціны для выставы прадаставілі французскія музеі і прыватныя калекцыянеры. Нагадеам, што Нацыянальны музей Марка Шагала адчыніўся ў Ніцы ў 1973 г. і ў яго фондах у асноўным працы Шагала на біблейскія тэмы.