Ні дня без радка

Сёння сайту “Народных навін Віцебска” роўна год. За гэты час не было і дня, каб мы пакінулі чытача, які наведаў нашы старонкі, без навінаў. Мы працуем для вас, сябры, 24 гадзіны ў суткі 7 дзён на тыдзень.

Цягам мінулага году Народныя навіны Віцебска” апублікавалі 2 291 артыкулаў, 25 541 наведнікаў 49 453 разы завіталі на сайт і праглядзелі 112 414 старонак. На дадзены момант нас чытаюць у 89 краінах свету. На Народныя навіны Віцебска” спасылаецца больш за 150 іншых сайтаў.

Мы ўвесь час пашыраем магчымасці сайт. Цяпер нашы чытачы могуць праглядзець афішу культурных падзей, даведацца бягучы курс валют, удзельнічаць у апытаннях. У бліжэйшы час з’явяцца прагноз надвор’я, віктарыны і конкурсы. Развіваюцца і сатэлітныя праекты: працуе форум і дошка абвестак.

Калектыў “Народных навін Віцебска” увесь час вывучае зацікаўленасці нашых чытачоў, і мы рады, што на першым месцы, з моцным адрывам, стаіць рубрыка “Культура”.

Заставайцеся з намі, далей будзе яшчэ цікавей!

Чытайце яшчэ