Народные новости Витебска

У Віцебску пройдзе свята палявання і рыбалоўства

У Віцебску адбудзецца абласное свята палявання і рыбалоўства “Вяпрук-2007”. Яно пройдзе ў гэту суботу, 8 верасня, у гарадскім парку культуры і адпачынку “Мазурына”.

Раней гэта свята абмяжоўвалася толькі выставай паляўнічых сабак. Сёлета арганізатары - грамадскае аб’яднанне Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў – вырашылі пашырыць ягоныя рамкі. У праграме шмат разнастайных конкурсаў: паміж сабой будуць спаборнічаць аматары лоўлі на спінінг  – хто далей і лепей закіне вуду ў штучным вадаёме;  дайвінгістам трэба будзе апусціць галаву ў акварыум і затрымаць дыханне – пераможа той, хто пратрымаецца даўжэй. Паляўнічыя прадэманструюць майстэрства імітаваць розныя гукі, пры дапамозе якіх яны “падзываюць” звяроў і птушак. Будуць таксама розныя конкурсы для сабак.