У Віцебску дзейнічае адзіная дзяжурная дыспетчарская служба

У Віцебску і Віцебскім раёне з 1 верасня пачала дзейнічаць адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба. Яна працуе на базе цэнтра аператыўнага кіравання Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях. Зараз віцябчане, патэлефанаваўшы па нумары 101, могуць звярнуцца за тэрміновай дапамогай у любой сітуацыі.
Аднак на першым этапе ўвядзення адзінага тэлефоннага нумара існуючы парадак зваротаў у дзяжурна-дыспетчарскія службы міліцыі, хуткай дапамогі, ЖКГ і іншых не адмяняецца. Тэлефоны 102, 103, 104 працуюць па-ранейшаму.
На дадзены момант да цэнтра аператыўнага кіравання АДДС падключана 11 прамых ліній для сувязі з рознымі дзяжурнымі службамі. У кастрычніку з’явіцца яшчэ 5.

Меткі:

Чытайце яшчэ