На таксафоны ў Віцебску зараз можна пазваніць

На таксафоны ў Віцебску зараз можна пазваніць. Новая паслуга магчымая з апаратаў, пазначаных спецыяльнай інфармацыйнай налепкай з нумарам тэлефона. На дадзены момант у Віцебску 438 таксафонаў, якія прымаюць уваходзячыя званкі. Гэта складае больш за палову з усіх усталяваных у горадзе.

Як адзначылі ў Віцебскім філіяле РУП «Белтэлекам», мадэрнізацыю сеткі таксафонаў у рэгіёне правялі яшчэ летась. Аднак з-за адсутнасці тэхнічных магчымасцяў не ўсе тэлефонныя станцыі здольныя падтрымліваць новую паслугу. Таму яе развіццё будзе здзяйсняцца паралельна з мадэрнізацыяй тэлефонных станцый. Акрамя таго, зараз разглядаецца магчымасць арганізацыі выхада праз таксафоны ў інтэрнэт. Ці будзе такая паслуга запатрабавана, пакажа час, паведамляе БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ