Прадпрымальнікі Віцебска збіраюцца прывесці на мітынг пратэсту сваіх дзяцей
Група індывідуальных прадпрымальнікаў з Віцебска сёння падала ў гарвыканкам заяўку на правядзенне мітынга. Яе падпісалі 9 актывістаў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва», якія працуюць на Смаленскім, Полацкім, «Паўднёвым» рынках, гандлёвым цэнтры «Эвіком», а таксама ў шапіках. Прадпрымальнікі просяць дазволіць ім правядзенне мітынга ў санкцыянаваным гарадскімі ўладамі месцы парку імя
"Калі гарвыканкам дазволіць правядзенне мітынга, то прадпрымальнікі, а таксама асобы, якія працуюць па найме, прыдуць на яго разам са сваімі дзецьмі. Таму што праблемы прадпрымальнікаў тычацца не толькі іх адных, але і іх сямейнікаў, адзначыў намеснік старшыні РГА «Перспектыва» Анатоль Шапавалаў. Мы хочам такім чынам абараніць свае эканамічныя правы, прыцягнуць увагу ўлады да існуючых праблем. У асноўным, яны звязаны з дзеяннем ўказа прэзідэнта №760, згодна якога індывідуальныя прадпрымальнікі з 1 студзеня 2008 года не змогуць браць на працу наёмных работнікаў, за выключэннем членаў сям’і і блізкіх сваякоў, і ўказа №302 аб пераходзе ІП у прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы".