Затрыманыя пад Оршай выкінулі з мясцовай міліцыі чырвона-зялёны сцяг

Некалькім чалавекам, якіх затрымалі на Крапівенскім полі пад Оршай падчас фестываля бардаўскай песні, супрацоўнікі Аршанскага раённага аддзела міліцыі пагражаюць крымінальнымі справамі за знявагу дзяржаўных сімвалаў.

Калі частку затрыманых адпусцілі, нехта з іх убачыў у «ленінскім кутку» дзяржаўны сцяг і выкінуў яго ў вакно. Міліцыянты ўбачылі гэта, вярнулі з вуліцы раней адпушчаных людзей і зачынілі ўсіх у дзяжурцы.

Як паведамяе «Радыё Свабода», некалькі чалавек трымаюць у гарадскім аддзеле міліцыі, астатнія знаходзяцца ў райаддзеле. На аднаго з затрыманых ужо складзены пратакол за дробнае хулінганства. Не выключана, што заўтра будуць судзіць паводле аналагічнага абвінавачання яшчэ некалькі чалавек.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ