13 / верасня / 2007

    На Віцебшчыне жывуць самыя законапаслухмяныя кіроўцы-бацькі

    13/9/07 •

    ДАІ Беларусі падвяла вынікі рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «З намі дзеці!» У выніку высветлілася, што самыя законапаслухмяныя кіроўцы-бацькі жывуць на Віцебшчыне.

    У Полацку пакаралі дырэктара ЖКГ

    13/9/07 •

    Летась у Полацку ад моцнага ветру абваліўся павільён на аўтобусным прыпынку. У выніку два чалавекі атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Пракуратура Полацка ўзбудзіла крымінальную справу на дырэктара мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

    Падтрымаем віцябчанку!

    13/9/07 •

    Як раней паведамлялі «ННВ», сёння ў Летнім амфітэатры пройдзе фінальны канцэрт рэспубліканскага дзіцячага конкурса «Песня для Еўрабачання». Сярод 10-ці яго ўдзельнікаў — вучаніца СШ №23, салістка вакальнага калектыва «Лада» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Першамайскага раёна Серафіма Кузняцова. Яна будзе выступаць пад нумарам 5. Тым, хто захоча падтрымаць адзіную прадстаўніцу Віцебшчыны ў гэтым конкурсе, трэба набраць […]