ДАІ Беларусі падвяла вынікі рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «З намі дзеці!» У выніку высветлілася, што самыя законапаслухмяныя кіроўцы-бацькі жывуць на Віцебшчыне.
Падчас акцыі супрацоўнікі ДПС спынялі на дарогах краіны аўтамабілі з дзецьмі-пасажырамі і правяралі, ці ёсць у машыне спецыяльныя крэслы для іх перавозкі. Калі такіх не аказвалася, з бацькамі-парушальнікамі праводзілася прафілактычная гутарка. Усім удзельнікам акцыі а іх было каля 400 чалавек раздалі буклеты, іх таксама запрасілі для ўдзелу ў анкетаванні. Аналіз паказаў, што большая частка кіроўцаў-бацькоў не клапоціцца пра бяспеку маленькіх пасажыраў. Толькі 190 чалавек прысцёгваюць сваіх дзяцей або перавозяць іх у спецыяльных крэслах. Пры гэтым значная частка законапаслухмяных кіроўцаў жыве ў Віцебскай вобласці.
Паводле БелТА.