Народные новости Витебска

У Віцебску пройдуць канцэрты міжнароднага фестываля Ю.Башмета

У чатырох гарадах — Мінску, Віцебску, Маскве і Боне пройдуць канцэрты з удзелам зорак сусветнай велічыні ў межах ІІ Міжнароднага фестываля Юрыя Башмета.

Фестывальраспачнецца 17 верасня ў беларускай сталіцы, а скончыцца 31 верасня ў Германіі. У Летнім амфітэатры ў Віцебску 23 верасня пройдзе канцэрт Юрыя Башмета і Ігара Бутмана, якія прадставяць новую праграму «Класіка сустракае джаз». Гэта будзе заключны канцэрт беларускай часткі фестываля. Віцебскі канцэрт пакажуць па тэлебачанні.

Арганізатары паставілі перад сабой задачу сабраць сусветна вядомых зорак класічнай музыкі для сумесных выступленняў з лепшымі маладымі музыкантамі. Напрыклад, на адкрыцці фестываля разам выступяць найвядомейшы скрыпач Гідон Крэмер і маладыя піяністы — расіянка Ксенія Башмет і беларус Расціслаў Крімер. Напрацягу фестываля будуць здымаць фільм пра Ю.Башмета і форум у ягоны гонар.