Народные новости Витебска

У Віцебску гастралюе Бранскі тэатр драмы

У Віцебску з 15 па 24 верасня пройдуць гастролі Бранскага тэатра драмы імя Аляксея Талстога. Расійскі калектыў выступіць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Госці, якія, дарэчы, з поспехам выступілі ў Віцебскў два гады таму, на гэты раз прывезлі шэсць пастановак – сучасных п’ес і  класічных камедый, аттаксама музычную казку для дзяцей.

У афішы тэатра з Бранска заяўлены:

15, 18 верасня – камедыя “Старэйшы сын” А.Вампілава

16, 20 верасня – драматычная аповесць “Белы танец” М.Іванова

17, 24 верасня – любоўная трагікамедыя “Прынцэса Турандот” К.Гоцы

19, 22 верасня – камедыя “Патрабуецца ілжэц” Д.Псафаса

21, 23 верасня – камедыя “Мая жонка – манюка” М.Мэйё, М.Энекен

15-21 верасня – казка “Прынцэса і камінар” Л.Жухавіцкага

Увагі заслугоўвае спектакль “Белы танец”, які стаў лаўрэатам сёлетняга Міжнароднага фестываля “Славянскія тэатральныя сустрэчы” ў Бранску. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Барыс Яраш паставіў гэты спектакль па п’есе жыхара Бранска, палкоўніка Мікалая Іванова, які пабываў у чачэнскім палоне. Аўтар п’есы збіраецца прыехаць на першы спектакль у Віцебск. У нашым горадзе ён таксама хоча сустрэцца з тымі, хто ваяваў у гарачых кропках.