Сёлета “Рок-Кола” пройдзе 26-27 кастрычніка
Традыцыйны рок-фестываль “Рок-Кола” сёлета – ужо ў сямнаццаты раз – адбудзецца ў Полацку 26-27 кастрычніка на сцэне культурна-спартыўнага комплекса ААТ “Полацк-Шкловалакно”.
Але, як паведамляе сайт ximik.info, на гэты раз “Рок-Кола” не будзе такім зорным, як у мінулым годзе, калі ў Полацк па запрашэнні арганізатара фесту Сяргея Анішчанкі прыехаў Канстанцін Кінчаў з легендарным расійскім гуртом “Алиса”.
Заяўкі ад гуртоў для ўдзелу ў фестывалі трэба дасылаць да 13 кастрычніка. Таксама канкурсанты павінны прадставіць дэмазапіс трох сваіх песень. Згодна з умовамі, у рэпертуары ўдзельнікаў павінна быць хаця б адна песня на беларускай мове.