У Віцебску ўзбудзілі крымінальную справу па факце пашкоджання гістарычнага цэнтра горада

Віцебск. На плошчы Свабоды працягваюцца земляныя працы. Фота Сержука Серабро14 верасня пракуратура Віцебскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 344 частка 2-я (наўмыснае разбурэнне помнікаў гісторыі) па факце пашкоджання гістарычнага цэнтра Віцебска.

Прычынай узбуджэння крымінальнай справы з’яўляецца тое, што пад час будаўніча-мантажных прац праз рэчку Віцьба, якія праходзілі без дазвола Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, былі пашкоджаныя парэшткі будынкаў комплекса кляштара Святога язэпа, якія знаходзяцца пад зямлёй у раёне плошчы Свабоды. Такім чынам шкода была нанесеная гісторыка-культурным каштоўнасцям 2-й катэгорыі, якія адносяцца даасоба каштоўных, унікальных помнікаў гісторыі і культуры.

Нагадаем, што 11 траўня ў Віцебску на плошчы Свабоды па замове “Віцебскаблводаканала” пачалася пракладка дзюкера пад руслам ракі Віцьба. Пры правядзенні земляных працаў, пад час якіх на плошчы пабудавалі два каналізацыйных калодзежы, былі часткова знішчаныя парэшкі комплекса будынкаў кляштара Святога Язэпа (а пазней Мікалаеўскага сабора) зруйнаванага і засыпанага зямлёй пасля вайны.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ