26 / верасня / 2007

    К взрывам в Витебске причастен КГБ?

    26/9/07 •

    Сотрудника УКГБ по Витебской области — майора комитета государственной безопасности Андрея Демидова, подозревают в причастности к взрывам, произошедшим в Витебске в 2005 г. Более двух месяцев он находится под следствием и содержится в СИЗО в Минске.

    Пікета супраць міліцыі ў Талачыне не будзе

    26/9/07 •

    Старшыня Талачынскага райвыканкама Аляксандр Марэйка забараніў правядзенне пікета супраць дрэннай працы мясцовай міліцыі, заяўку на які падавала жыхарка Талачына Зоя Сцяпанва. Пра гэта “Народным навінам Віцебска” паведаміла яе дачка, Надзея Салаўёва.

    У будучых ветэрынараў скралі стыпендыю

    26/9/07 •

    Каля 70 мільёнаў беларускіх рублёў скралі злодзеі з сейфа ў віцебскай ветэрынарнай акадэміі.

    Тота Кутуньё спяваў па-беларуску

    26/9/07 •

    На сваім сольным канцэрце, які адбыўся 22 верасня ў Летнім амфітэатры ў межах “Вялікіх гастроляў ОНТ”, зорка італьянскай эстрады Тота Кутуньё надзвычай здзівіў віцебскую публіку. Сусветна вядома артыст пад канец свайго выступлення раптам заспяваў... па-беларуску.

    Наваполацкія актывісты атрымалі вялікія штрафы за спробу адклікаць дэпутатаў

    26/9/07 •

    Учора трое грамадскіх актывістаў з Наваполацка – Валерый Шаўчэнка, Ігар Сухарукаў і Антон Ясіновіч – атрымалі вялікія штрафы (35, 30 і 25 базавых велічыняў адпаведна) за спробу рапачаць кампанію адклікання дэпутатаў.  Гэта была першая падобная судовая справа ў Беларусі.

    Беларускамоўная школа ў Глыбокім пяройдзе на дзвюхмоўнае выкладанне

    26/9/07 •

    Глыбоцкая СШ №3 – дагэтуль адзіная цалкам беларускамоўная школа ў райцэнтры – пяройдзе на дзвюхмоўнае выкладанне. Рашэнне, што зараз дзеці будуць вывучаць прадметы не толькі на нацыянальнай, але і на рускай мовах, было прынята ўчора, 25 верасня, на канферэнцыі, адмыслова прысвечанай гэтаму пытанню. На ёй прысутнічалі настаўнікі, бацькі і вучні. У выніку ў статут школы […]