У горадзе Шаркаўшчына ўведзены ў эксплуатацыю неабслугоўваемы радыётэлевізійны рэтранслятар. Увядзенне новага аб’екта дасць магчымасць жыхарам горада глядзець шэсць каналаў – два ў аналагавым выглядзе і чатыры – у лічбавым.
Сярод іх Першы нацыянальны, ОНТ, СТВ, “Лад”, НТВ-Беларусь і “Россия”. Як адзначаюць спецыялісты, раней каля 80% жыхароў Шаркаўшчыны маглі глядзець толькі два каналы. У Беларусі гэта другі па ліку радыётэлевізійны перадаючы рэтранслятар. Першы такі аб’ект быў уведзены ў 2005 годзе ў пасёлку Калодзішчы пад Мінскам, перадае БелТА.