Кожны ўдзельнік Еўрапейскага маршу атрымае па 100 еўра, абяцаюць арганізатары гэтай акцыі.
Адмыслова для Еўрапейскага маршу, які запланаваны на 14 кастрычніка, ягоныя арганізатары распрацавалі сувенірныя купюры наміналам 100 еўра. Ад арыгінала яны адрозніваюцца толькі тым, што на іх намалявана Нацыянальная бібліятэка ў Мінску, а не мост і брама ў стылях барока і ракока (на кожнай з сапраўдных банкнот еўра намалявана нейкі архітэктурны будынак – акно, брама ці мост; і кожная банкнота прадстаўляе сабой адзін з еўрапейскіх архітэктурных стыляў).
«Я ўпэўнены, што ўлады пойдуць насустрач апазіцыі, і акцыя пройдзе сумесна. У кожнага ўдзельніка марша, а мы лічым, што ў акцыі прымуць удзел дзясяткі тысяч чалавек, будзе шанец атрымаць 100 «еўра» з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі», – лічыць старшыня аргкамітэта Еўрапейскага марша Віктар Івашкевіч.
Вось такая новая фішка. Напэўна, мала апазіцыю абвінавачвалі па БТ у тым, што яна раздае грошы тым, хто прыходзіць на іхнія акцыі...