На гаспадара луна-парка заведзена крымінальная справа

У Віцебску заведзена крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна Чэхіі за тое, што ён даў хабар у памеры 5 тысяч долараў супрацоўніку мытні.

Такім чынам замежнік хацеў паўплываць на рашэнне справы аб адміністрацыйна-мытным правапарушэнні, якое дапусціла фірма-арэндатар з Гомеля ў дачыненні луна-парка, уладальнікам якога з’яўляецца чэх.

Як мы пісалі раней, у Віцебску з-за парушэнняў мытнага заканадаўства канфіскаваны 16 атракцыёнаў, якія працавалі тут мінулым летам. У мытнай дэкларацыі арэндатар у дзесяткі разоў занізіў іх кошт. Насамрэч луна-парк каштуе больш за 340 мільёнаў рублёў.

Меткі:

Чытайце яшчэ