У Лепельскім раёне створаць цэнтр па прапагандзе энергазберагаючых тэхналогій

У вёсцы Стары Лепель Лепельскага раёна міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “ЭкоДом” плануе стварыць цэнтр па прапагандзе энергазберагаючых тэхналогій.

Ягоная задача – прапаганда энергазберагаючых і экалагічна чыстых тэхналогій у будаўніцтве, а таксама выкарыстанне альтэрнатыўных крыніц энергіі. Вёска Стары Лепель абрана невыпадкова: менавіта тут пры дапамозе нямецкай дабрачыннай арганізацыі “Дамы замест Чарнобыля” пабудаваны першыя на Віцебшчыне дамы па энерга- і эколагазберагаючых тэхналогіх.

З 2001 года тут ужо пабудавалі каля 20 такіх дамоў для перасяленцаў з чарнобыльскай зоны. У якасці будматэрыялу выкарыстоўваліся гліна, трысцё і трэскі. Такія дамы з экалагічна чыстай мясцовай сыравіны цудоўна захоўваюць цяпло – іх каэфіцыент цеплазберажэння складае 2,5% супраць 2%, устаноўленых будаўнічымі нормамі для дамоў з цэглы і газасілікатных блокаў.

А ў сталовай школы ў Старым Лепелі ўсталявана сонечная батарэя, якую выкарыстоўваюць для падагрэву вады.

Паводле БелТА.

Меткі:

Чытайце яшчэ