Дзе назвы вулак маюць сэнс…

“Как вы судно назовёте, так оно и поплывёт” сцвярджае вядомы літаратурны герой. Бясспрэчна, імя — таямнічая энергетыка, у пэўнай ступені прадвызначэнне жыццёвага шляху.

Ідзеш па віцебскіх вулках ды ўзіраешся ў назвы. Куды мы можам “плыць” і як мы можам плыць, калі горад, падобна вялікаму кампутару завіс. Сістэма завісшая ў камуністычнай эпосе.

Вулкі нашага горада, як і любога іншага ў постсавецкай прасторы, аблытаныя назвамі, фактычна навязанымі дзяржавай. Суседняй дзяржавай: Леніна, Суворава, Люднікава, Герцына, Даватара, Кірава…

Што казаць пра моладзь, далёка не кожны дарослы зможа талкова патлумачыць свайму “чаду”, якія адносіны маюць усе гэтыя людзі да гісторыі нашай краіны. А калі ўзяць яшчэ больш вузка, якое дачыненне яны маюць да гісторыі нашага горада? А вуліцы Шагала, напрыклад, як не было, так і няма…
Вернемся ж да гістарычных назваў. Хіба ж да савецкай эпохі не было назваў? Былі.
Вакзальная, Палацавая, Узгорская, Падзвінская — так гучыць старажытны Віцебск. Цяжка не пачуць ў гэтых назвах мілагучнасць і роднасць.

Чаму б не пачаць вяртаць гэтыя назвы? Не гвалтоўна, не адным махам, а паступова. Прыйшоў час пачынаць.

Дзеля аднаўлення справядлівасці, каб звязаць гістарычнае мінулае з сучаснасцю, каб вярнуць нашаму гораду сапраўднае і непаўторнае аблічча.
Проста пайсці наперад. Проста Reset.

Чытайце яшчэ