Кітайскі юань стаў валютай Нацбанка
Кітайскі юань уключаны ў склад рэзервовых валют Нацыянальнага банка Беларусі. Гэта абумоўлена тэмпамі росту кітайскай эканомікі і павелічэннем яе удзельнай вагі ў структуры сусветнага гандлю, а таксама пашырэннем эканамічных стасункаў паміж Беларуссю і Кітаем.
У прэс-службе Нацбанка адзначаюць, што ў бліжэйшай будучыні чакаецца значны рост таваразвароту паміж Беларуссю і Кітаем. Па выніках сямі месяцаў 2007 года ён склаў ужо 692 мільёна долараў, што на 80% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Раней у спісе рэзервовых валют Нацбанка РБ былі расійскі рубель, долар ЗША і еўра.