Народные новости Витебска

У Лепелі абакралі прадпрымальніка

У Лепелі ў мінулыя выходныя з гандлёвага павільёна скралі электратэхніку коштам больш за 30 мільёнаў рублёў.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры УУС Віцебскага аблвыканкама, прадпрымальнік пазбавіўся ноутбука, відэакамеры, трох фотакамер, некалькіх МРЗ-плэераў, флэш-картак, а таксама 87 мабільных тэлефонаў. У павільёне не была ўсталявана сігналізацыя. Гаспадар даведаўся пра сваё гора толькі ў панядзелак. Злачынцу шукаюць, заведзена крымінальная справа.