Народные новости Витебска

На Віцебшчыне скончылася стварэнне адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы

У Віцебскай вобласці скончылася стварэнне адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы (ЕДДС). Зараз любую інфармацыю, якія тычыцца надзвычайных здарэнняў, мажна паведаміць па тэлефоне 101, і званок адразу ж будзе перакіраваны патрэбным спецыялістам.

Да адзінага нумара падключаны аварыйна-выратавальныя службы і дыспетчарскія службы водаканала, дарожнікаў, цепласетак, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і некаторыя іншыя прадпрыемствы. Пры гэтым дзейнасць ЕДДС не адмяняе працу тэлефонаў іншых служб – званкі на 102, 103, 104 будуць прымацца па-ранейшаму.

Мнохія жыхары вобласці ўжо ацанілі працу ЕДДС. Колькасць званкоў на 101 пастаянна павялічваецца. У буйных гарадах рэгіёна на гэты нумар штомесяц паступае больш за 300 паведамлянняў, у райцэнтрах фіксуецца больш за 100 званкоў.
Паводле БелТА.