Народные новости Витебска

У Віцебску замежнікаў цікавіць “Марк Шагал с чаепитием и экскурсоводом”

З усіх гарадоў Беларусі замежныя турысты часцей за ўсё наведваюць Мінск, Віцебск, Полацк і Гомель.

Як распавёў БелТА прадстаўнік Дэпартамента па турызму Міністэрства спорта, у Віцебску ў абавязковую праграму ўваходзіць “Марк Шагал с чаепитием и экскурсоводом”, у Полацку – экскурсіі па культурных об’ектах.

Цікава, што самі беларусы, якія выбіраюцца ў вандроўку па роднай краіне, аддаюць перавагу Бабруйску. Карыстаюцца папулярнасцю ў нашых турыстаў Мір, Нясвіж, Навагрудак.