У Наваполацку прайшла сустрэча прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі.
Больш за 100 чалавек з 42 гарадоў Саюзнай дзяржавы прынялі ўдзел у форуме.
Гэта была ўжо пятая падобная сустрэча, якія праходзяць штогод. Сёлета месцам сустрэчы абраны малады беларускі горад Наваполацк. Прадстаўнікі форума абмеркавалі праблемы і магчымасці рэгіянальнага супрацоўніцтва, наведалі прамысловыя і сацыяльныя аб’екты: самыя буйныя прадпрыемствы Наваполацка “Палімір” і “Нафтан”, а таксама Цэнтр пазашкольнай працы, Лядовы палац, басейн “Садко”, Палац шлюбаў, паведамляе «Витебский вестник».