Затрыманы актывіст заклеіў сабе рот скотчам

Засцерагаючыся правакацый, віцебскі актывіст стваранага руху "За Свабоду" Сяргей Парсюкевіч заклеіў сабе рот скотчам.

Сёння супрацоўнікі ДАІ сутрэлі спадара Парсюкевіча ў двары ягонага дому і правялі ў машыне ператрус з прычыны таго, што падобны аўтамабіль нібыта знаходзіцца ў вышуку. Аднак на думку самога спадара Парсюкевіча, міліцыянты шукалі ўлёткі ды іншыя друкаваныя матэрыялы, прысвечаныя "Еўрапейскаму маршу". Супрацоўнікі ДАІ нічога не знайшлі, аднак
склалі на Сяргея Парсюкевіча пратакол за налепку "незарэгістраванага ўзору". Падазронай міліцыянтам падалася белая з чырвонай паласой налепка "BY". Каб міліцыянты не змаглі абвінаваціць яго ў нецэнзурнай лаянцы, як гэта ўжо неаднаразова здаралася напярэдадні буйный палітычных акцыяў, Сяргей Парсюкевіч на вачах міліцыянтаў дэманстратыўна заклеіў свой рот скотчам. 13 кастрычніка спадар Парсюкевіч павінен з'явіцца у абласную управу ДАІ на разгляд пратакола.

Крыніцы: радыё Свабода, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Хартыя-97.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ