Вар’яцкае танга кахання

Аляксандр Базук і Тамара Краснабаева ў ролях Эдзі і Мэй. Спектакль «Вар’яцкае танга кахання». Фота Сержука Серабро12 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. Якуба Коласа адбылася прэм’ера спектаклю «Вар’яцкае танга кахання» па п’есе амерыканскага драматурга Сэма Шэпарда ў пастаноўцы Міхася Краснабаева.

Шэпард вядомы, як паслядоўны і дакладны даследчык дзіўны граняў чалавечай псіхікі, і гэтая яго п’еса не выключэнне. Двое палка закаханых — Эдзі і Мэй — сустракаюцца пасля доўгага растання і спрабуюць утрымаць тое, што ўтрымаць ўжо немагчыма. Занадта жахлівая і заблытаная гісторыя спалучыла іх лёсы.

Прэм'ера спектакля «Вар’яцкае танга кахання». Фота Сержука Серабро

Складаны псіхалагічны малюнак роляў галоўных герояў — сур’ёзнае выпрабаванне для маладых коласаўскіх акцёраў Аляксандра Базука і Тамары Краснабаевай, якое яны вытрымалі з гонарам. Падкупляе шчырая глыбіня Т. Краснабаевай. Запомніцца гледачам і дуэт А. Базука і Ю. Цвіркі (выконвае ролю новага паклонніка Мэй).

Прэм'ера спектакля «Вар’яцкае танга кахання». Фота Сержука Серабро

Сцэнаграфія, музыка, харэаграфічныя ўстаўкі ў рытме танга — удалыя знаходкі пастаноўкі, якія, безумоўна, робяць спектакль яскрава эмацыйным.

Меткі: , , , , , ,

Чытайце яшчэ