Глыбачане ў трэці раз спрабуюць стаць гаспадарамі “Дня беларускага пісьменства”
Глыбоцкі райвыканкам чарговы раз накіраваў заяўку ў аргкамітэт свята "Дзень беларускага пісьменства".
Паводле загадчыка ідэалагічнага аддзелу райвыканкама Міхаіла Чарапкоўскага, Глыбокае заслугоўвае таго, каб свята пісьменства прайшло менавіта ў гэтым горадзе. З Глыбоччынай звязаны імёны славутых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў мінулага, а сённяшняе культурнае жыццё раёну таксама разнастайнае ды цікавае. Дарэчы, Глыбокае ўжо двойчы магло стаць пляцоўкай для Дня беларускага пісьменства, але ў 2003-м годзе прайграла Полацку, а ў 2006-м - Паставам. Але мясцовыя ўлады здавацца не збіраюцца. Таму не выключана, што ў 2009 годзе свята пісьменства пройдзе менавіта на Глыбоччыне.