Ва Ушацкім раёне 12 лістапада пройдзе аукцыён па продажы свідравіны мінеральнай вады. Заяўкі на ўдзел у аукцыёне падалі пяць прэтэндэнтаў. Стартавы кошт лота – 140 мільёнаў рублёў.
Як паведамілі ва Ушацкім райвыканкаме, на аб’екце ёсць неабходнае абсталяванне, падведзены інжынерна-тэхнічныя камунікацыі. Гэта спрасціць інвестару стварэнне цэха, у якім будзе разлівацца мінеральная вада. Акрамя таго, даследванні паказалі, што ў гэтым месцы ў будучым можна пабудаваць і бальнеялагічны санаторый.
Мінеральная вода ва Ушацкай свідравіне па сваім складзе з’яўляецца сульфатна-натрыевай з дабаўкамі магнія і хлора. Яна амаль такая ж, як расійскія мінеральныя воды "Уфімская" і "Краінская". Аналагаў гэтай вады ў Беларусі няма, паведамляе БелТА.