Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне сярэбраную памятную манету "Крыж Еўфрасiннi Полацкай", паведамляе газета "Звязда" са спасылкай на ўпраўленне iнфармацыi галоўнага банка краiны.
Новая манета мае намiнал 1000 рублёў, пробу сплаву 925 i масу 1083,80 грама. Рэльефная выява Крыжа Ефрасiннi Полацкай, якi размешчаны на адваротным баку, пакрыта золатам i ўпрыгожана штучнымi рознакаляровымi камянямi. Манета адчаканена якасцю "пруф-лайк" тыражом 2000 штук.