Полацк стане пабрацімам Вялікіх Лукаў
Полацк і расійскі горад Вялікія лукі Пскоўскай вобласці стануць пабрацімамі. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута на ўзроўні кіраўніцтва двух гарадоў.
Бакі ўжо падпісалі праект дамовы аб усталяванні пабрацімскіх сувязей. Чакаеццца, што дамова будзе падпісана да канца 2007 года. Апроч таго, адміністрацыя Вялікіх Лукаў плануе заключыць дамову аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі з Наваполацкам, паведамляе БелТА.