На былога намесніка старшыні Браслаўскага раёна заведзена крымінальная справа

У адносінах да былога намесніка старшыні Браслаўскага раёна заведзена крымінальная справа. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама пракурор вобласці Генадзь Дыско.

Пракуратура ўзбудзіла справу ў адносінах да чыноўніка пасля праверкі фактаў незаконнага выдзялення зямельных участкаў. На пасяджэнні аблвыканкама таксама вырашылі прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці намесніка старшыні аблвыканкама і 8 старшыняў райвыканкамаў. Да гэтага вымовы былі аб’яўлены тром старшыням райвыканкамаў.
Такія жорсткія меры ў адносінах да службовых асоб кіраўніцтва вобласці прыняла пасля таго, як пракуратура і Камітэт дзяржкантролю выявілі факты парушэння заканадаўства пры размеркаванні зямельных участкаў у водаахоўных зонах і будаўніцтве на іх капітальных будынкаў, паведамляе БелТА.

Меткі:

Чытайце яшчэ