Не дадзім расіянам нашага малака!
На Віцебшчыне будзе ўзмоцнены кантроль за вывазам малака, мяса, мясной і малочнай прадукцыі на мяжы з Расіяй. Такое даручэнне даў старшыня Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Андрэйчанка мясцовай міліцыі.
У апошнія некалькі месяцаў стала ўсё больш выпадкаў, калі расіяне ў электрычках вывозяць з тэрыторыі Віцебшчыны малочныя прадукты. У Гарадоцкім раёне ў кастрычніку сталі прадаваць ўдвая больш сыроў, чым раней. На думку начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама Леаніда Фармагея, гэтыя факты сведчаць пра пачатак нелегальнай кампаніі па вывазе беларускіх прадуктаў у суседнюю дзяржаву.
У.Андрэйчанка патрабуе ад кіраўнікоў раёнаў спыніць вываз малочнай сыравіны за межы Беларусі, паведамляе БелТА.