У Полацкім Сафійскім саборы адкрываецца новы канцэртны сезон
Сёння, 26 кастрычніка, у Полацкім Сафійскім саборы адкрываецца новы, 25-ты па ліку канцэртны сезон. Вечар будзе прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння славутага польскага кампазітара Караля Шыманоўскага – піяніста, прадаўжальніка традыцый Скрабіна і Шапэна, выдатнага педагога, грамадскага дзеяча.
Творы кампазітара прагучаць у выкананні заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь – акадэмічнага хора і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Кіраваць аркестрам будзе вядомы дырыжор з Польшчы Чэслаў Грабоўскі, якога адмыслова запрасілі для ўдзелу ў праекце.
Канал “Культура” Беларускага радыё правядзе прамую трансляцыю канцэрта з зала Сафійскага сабора.