Міронаў сцяг у Віцебску пратрымаўся меньш за гадзіну

Бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся сёння ўвечары на адным з дамоў на вуліцы Максіма Горкага ў Віцебску.
Як паведаміў віцебскі грамадскі дзеяч Барыс Хамайда са спасылкай на крыніцы, вартыя даверу, да сцяга была прымацавана цыдулка з надпісам "З павагай да нашых Дзядоў" і подпісам "Мірон". Нягледзячы на тое, што сцяг быў вывешаны далёка ад цэнтра горада, яго вельмі хутка заўважылі і знялі супрацоўнікі праваахоўчых органаў. Міронаў сцяг пратрымаўся ў Віцебску крыху меньш за гадзіну.

Чытайце яшчэ