Самагубства ці няшчасны выпадак?
Сёння раніцай, прыкладна каля паловы на 10-ю, у Віцебску адбыўся трагічны выпадак. З даху 9-павярховага дома, што знаходзіцца ў канцы праспекта Фрунзэ, побач з рынкам “Мішэль”, упала маладая дзяўчына і разбілася насмерць.
Як распавялі “Народным навінам Віцебска” відавочцы няшчаснага здарэння, па выгляду дзяўчынка была яшчэ школьніцай. Мінакі бачылі, як яна хадзіла па даху шматпавярховіка. Што адбылося пасля – ці яна скочыла наўмысна, вырашыўшы скончыць жыццё самагубствам, ці выпадкова аступілася і ўпала, – пакуль невядома. Смерць наступіла імгненна. Зараз на месцы здарэння знаходзяцца медыкі і міліцыя.