На бенефіс Святланы Акружной прыедуць госці з Беларусі, Латвіі і Швецыі

У Віцебску ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа 9 лістапада пройдзе бенефіс з нагоды юбілею народнай артысткі Беларусі Святланы Акружной. Гледачы ўбачаць яе ў спектаклі “Васа” паводле п’есы Максіма Горкага “Васа Жалязнова”, які паставіў рэжысёр Рыд Таліпаў.

На бенефіс запрошаны госці з Мінска, Магілёва, Рыгі і Стакгольма, з якімі актрысу звязваюць даўнія творчыя стасункі. Але павіншаваць Святлану Акружную ў гэты вечар змогуць не толькі калегі, але і гледачы, якія прыйдуць на бенефіс любімай актрысы.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ