Падтрымаем нашу моладзевую зборную
Як раней паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, 16 і 20 лістапада ў Віцебску на арэне Цэнтральнага спартыўнага комплексу пройдуць адборачныя гульні малодзевага чэмпіянату Еўропы па футболе. Нашы хлопцы сустрэнуцца са зборнымі камандамі Сан-Марына і Сербіі. У выпадку дзвюх перамог наша зборная датэрмінова забяспечыць сабе месца ў фінале гэтага першынства.
Сярод кандыдатаў на ўдзел у гэтых матчах галоўны трэнер моладзевай зборнай Юрый Курненін назваў шасцярых прадстаўнікоў Віцебшчыны: гэта варатары Павел Часноўскі і Антон Кавалеўскі, абаронца Дзмітрый Верхаўцоў, паўабаронцы Аляксандр Цішкевіч, Дзмітрый Камароўскі і Аляксандр Дзегцяроў.
Квіткі на матчы каштуюць ад 5 да 9 тысяч рублёў. Набыць іх можна штодня, апроч выхадных, з 9 да 16 гадзін, у бухгалтэрыі ЦСК. З 13-га лістапада білеты з’явяцца ў касах стадыёна.