У Віцебску Мірон ушанаваў памяць Эміліі Плятэр
Напярэдадні дня народзінаў (13 лістапада 1806 г.) Эміліі Плятэр — удзельніцы паўстання 1831 г., якая доўгі час жыла на Віцебшчыне, дзе збірала фальклор — легендарны Мірон ушанаваў яе памяць вывешваннем сцяга наадной з вежаў Васкрасенскай царквы, якая адбудаваная побач з ратушай у самым цэнтры Віцебска.
Як паведамілі нам з крыніц вартых даверу традыцыйная ўжо цыдулка, прымацаваная да сцяга мела наступны тэкст: “Да народзінаў вельмі шаноўнай яе светласьці графіні Эміліі Плятэр -- беларускай Жанны д'Арк. Усе рыцары Вялікага княства Літоўскага Беларусі схіляюць перад ёю свае галовы. З вялікай павагай. Мірон”.