Цяпер, надумай які турыст агледзіць Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа з усіх бакоў, у яго гэта не атрымаецца — перашкаджае плот. Што цікава — плот пачынае акурат ад тых участкаў будынка, дзе размешчаныя пажарныя лесвіцы, якія вядуць на дах. Відаць каб той жа дасужы турыст не надумаў, крый Божа, залезці віцебскі храм Мельпамены.
Аднак вядомы Віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда лічыць, што мерапрыемствы па ўзвядзенню плота накіраваныя супраць дзейнасці легендарнага Мірона, які 20 лістапада 2006 г. вывесіў над тэатрам нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Магчыма падобныя “супрацьміронавыя” умацаванні ў бліжэйшы час з’явяцца і ў іншых месцах горада, перакрываючы доступ да высотных кропак.