Напярэдадні, 23 лістапада, прайшлі чарговыя матчы чэмпіянату Беларусі па хакею ў экстра-лізе. Вызначыўся ХК “Витебск”. Абыйграўшы на сваёй пляцоўцы сталічную “Юность” з лікам 4:2, выхаванцы Васіля Спірыдонава перарвалі сяміматчавую пераможную серыю мінчан. Аўтарамі галоў сталі Павел Толсцік, Арцём Гнідзенка, Аляксандр Усенка і Аляксей Герлоўскі.
У гэты ж дзень наваполацкі “Химик-СКА” прымаў у сябе дома сталічнае “Динамо” і прайграў яму – 1:2.
ХК “Витебск”, які правёў 26 матчаў і набраў 45 ачкоў, зараз знаходзіцца на трэцім месцы турнірнай табліцы першынства краіны пасля “Керамина” (60 ачкоў у 25 матчах) і “Юности” (48 ачкоў у 24 матчах). “Химик-СКА” (30 ачкоў у 25 матчах) – на восьмым месцы.
25 лістапада “Витебск” сустрэнецца з “Динамо”, а “Химик-СКА” – з “Юностью”.