Перад святам білеты падаражаюць

У Беларусі кошт бiлетаў на праезд у цягніках далёкага накiравання з 22 па 30 снежня будзе павышаны ў сярэднiм на 12 працэнтаў, што абумоўлена сезонным змяненнем каэфiцыентаў iндэксацыi тарыфаў на пасажырскiя перавозкi далёкага накiравання, паведамiлi БЕЛТА ва ўпраўленнi Беларускай чыгункi.

"Размова iдзе аб так званых плаваючых каэфiцыентах, якiя ў залежнасцi ад каляндарнага перыяду павышаюцца або знiжаюцца", — растлумачылi спецыялiсты. Так, напрыклад, у летнi i пераднавагоднi перыяды, калi пасажырапаток на чыгунцы расце, кошт бiлетаў на цягнікі далёкага накiравання павышаецца, а восенню — знiжаецца.

Калi цяпер кошт бiлета ў купэйны вагон пасажырскага цягніка Мiнск—Масква складае Br102 770, то з 22 снежня ён павысiцца да Br120 680; у купэйны вагон хуткага цягніка Мiнск — Санкт-Пецярбург — павялiчыцца з Br112 210 да Br131 870.

Аднак 31 снежня бiлеты на цягнікі далёкага накiравання будуць практычна ўдвая таннейшыя. Так, бiлет на цягнік Мiнск—Масква будзе каштаваць Br70 700, а на Мiнск—Санкт-Пецярбург — Br77 030. "Нягледзячы на тое, што ў апошнi дзень снежня большасць людзей заняты падрыхтоўкай да святкавання Новага года, попыт на цягнікі далёкага накiравання не змяншаецца", — адзначылi ва ўпраўленнi БЧ. Звычайна ў гэты дзень чыгуначным транспартам падарожнiчаюць дзелавыя людзi.

Беларуская чыгунка ажыццяўляе амаль 75 працэнтаў усiх грузавых i больш як 50 працэнтаў пасажырскiх перавозак, якiя выконваюцца ў краiне. Агульная працягласць пуцей БЧ складае 5,5 тыс.км, электрыфiкаваных лiнiй — 874 км. Цяпер на Беларускай чыгунцы функцыянуюць 21 чыгуначны вакзал, больш як 560 пасажырскiх прыпыначных пунктаў i 320 чыгуначных станцый.

"Звязда"

Меткі: ,

Чытайце яшчэ